Канцэрт адбыўся, вечарам 8-га кастрычніка, з нагоды 70-й гадавіны ад выбуху Другой
Сусьветнай Вайны і прайшоў у непадалёк ад Ватыкану ў так званым “Auditorium Conciliazione”.
На заканчэньне канцэрту Бэнэдыкт 16 меў памову, ў якой сказаў, “што ў сёньняшні вечар
мы вяртаемся памяцьцю да трагэдый Другой Сусьветнай Вайны, балючай харты гісторыі,
намечанай насільлем і нячалавечаю лютасьцю”. Папа заўважыў, што пераможцы выйшлі
з гэтага канфлікту падзеленымі, а Эўропу трэба было адбудаваць. “Вайна выклікана
нацыянальным сацыялізмам ударыла ў многія нявінныя грамадзтвы Эўропы ды іншыя кантынэнты,
пад-час калі трагэдыя Шоа, зраніла перад усім гэбрэйскі нарорд. Былі заклікі да зьберажэньня
міру і разважнасьці. Наплывалі яны з розных бакоў сьвету. Тут у Рыме гучалі драматычныя
заклікі майго папярэдніка Папы Пія ХІІ”- дадаў Бэнэдыкт 16. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў
таксама, што сёлета ўспамінаем іншыя важныя здарэньні, а менавіта 20-ці годдзе ўпадку
Бэрлінскага Муру. Бэнэдыкт 16 прывёў словы Яна Паўла ІІ, для якога гэтае здарэньне
паказала, што немагчыма на даўжэйшую мэту парушаць і нішчыць асноўныя свабоды, якія
надаюць сэнс чалавечаму жыцьцю.