Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў Барак Абама.На цырымоніі ў Осла прэзыдэнт ЗША Барак
Абама названы ляўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2009 году. Нарвэскі нобэлеўскі
камітэт заявіў, што ён уганараваў Абаму за ягоныя “надзвычайныя намаганьні дзеля ўзмацненьня
міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі”. “Вельмі рэдка нейкі чалавек,
так як Абама, можа прыцягнуць увагу ўсяго сьвету і даць людзям надзею на лепшую будучыню.
Ягоная дыпляматыя заснаваная на канцэпцыі, што тыя, хто кіруе сьветам, павінны рабіць
гэта на базе каштоўнасьцяў і падыходаў, якія падзяляюцца большасьцю насельніцтва зямлі”,--
гаворыцца ў заяве Нобэлеўскага камітэту.