2009-10-06 13:45:36

Ватыкан. У наступную нядзелю, 11 кастрычніка Папа Бенедыкт 16 падчас святой Імшы на плошчы святога Пятра ў Рыме паднясе пяцёх блаславёных да алтару славы.


Гэтак, пасля папярэдняй падрыхтоўкі будуць кананізаваныя: заснавальнік на тэрыторыі цяперашняй Ўкраіны ў 19 стагоддзі жаночай францішканскай Кангрэгацыі Сямейства Марыі біскуп Зігмунт Шчэсны Фяліньскі; заснавальніца ў Францыі Кангрэгацыі Малых Cёстраў Бедных дзева Марі дэ ла Круа Юган; заснавальнікі жаночых Кангрэгацый у Заходняй Еўропе 19 стагоддзя святар-даменіканец Франсіско Колл Гіпарт і святар Кангрэгацыі найсвятых Сэрцаў Езуса і Марыі Жозэ Дам'ян Дэ Вюстэр; манах ордэна Цыстэрцыянаў Рафаэль Арнаіс Барон.
Спынімся сёння на асобе гэтага маладога чалавека: ён жыў напачатку 20 стагоддзя, паходзіў з уплывовай іспанскай сям'і, стаўся студэнтам архітэктурнага факультэта Мадрыдскага універсітэта. Але праз 2 гады пакінуў навучанне і пайшоў служыць манахам да Цыстэрцыянаў. Шмат разважаў над сэнсам служэння: прысвяціў дзённікі тэме рашучасці для правільнага выбару маладым чалавекам дарогі жыцця. І сёння ягоны заклік мець смеласць прымаць рашэнні ад маладосці, ягоныя разважанні аб індывідуальным выбары: рэлігійнага паслугоўвання ці стварэння ачагу новага жыцця - жыцця ў шлюбе - вельмі актуальныя. Рафаэль паказвае, што ўсе спробы скрывіць з маладосці жыццё гульбой, пазбяганнем адказнасці прыводзяць да разбурэння асобы. Ён памёр маладым, пакінуўшы прыклад глыбокага занурання ў малітоўную кантэмпляцыю, якая дазволіла яму выйсці на пастаянны сяброўскі дыялог з Езусам і Мадоннаю, быў праніктуты любоўю да таямніцы Эўхарыстыі.Памёр Ррафаэль Барон ва ўзросце 27 гадоў ў пэўнасці, што ягоная тады цяжкая хвароба - дыябет дала штуршок для спелай падрыхтоўкі да жыцця вечнага.







All the contents on this site are copyrighted ©.