2009-10-06 11:49:50

Бэнэдыкт 16 аб адчытваньні ў духоўным ключы праблемы Афрыкі


Да шуканьня сапраўдных і найглыбейшых прычын праблемаў, якія трывожаць сёньня Афрыку паклікаў Сынадальных Айцоў Папа на распачацьце першай Гэнэральнай Кангрэгацыі Сыноду. 5-га кастрычніка раніцай Сьвяцейшы Айцец меў разважаньні, якія папярэднічалі працам Сыноду. “Мы пачалі працы Сыноду ад малітвы да Духа Сьвятога, бо ведаем, што самі не здолеем зрабіць таго, што трэба сёньня зрабіць для Касьцёла і сьвету”,- сказаў Папа. Мы павінны аб гэтым памятаць у нашых разважаньнях, якія тычацца прымірэньня, справядлівасьці і міру. Мы не пазнаем сапраўдных праблемаў сьвету, калі не глянем на ўсё ў Божым Сьвятле, калі не ўбачым, што рэчы гэтага сьвету не дзейнічаюць добра, таму што адносіны з Богам не ёсьць такія, якімі павінны быць, калі не адкрыем, што ў асноў ўсіх нясправядлівасьцей, ўсялякага сапсуцьця ляжыць незаконнае сэрца, замкнутасьць на Бога. Калі гэтыя адносіны не будуць напраўленыя, калі не стануць такімі якімі хоча Бог, немагчыма будзе направіць ўсё іншае.
Папа падкрэсьліў таксама бясплатнасьць дараў Духа Сьвятога. Навука і тэхніка патрабуюць вялікіх інвэстыцый, -сказаў Бэнэдыкт 16 да ўдзельнікаў Сыноду. А Бог даецца дарма. Тое, што ў жыцьці найважнейшае: Бог, любоў, праўда, мы атрымліваем дарма. Не трэба вялікіх матарыяльных сродкаў ці таксама інтэлектуальных, каб быць блізка Бога. Бог ў-ва мне: ў маім сэрцы і на маіх вуснах”,- сказаў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.