2009-10-05 13:46:05

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні"



Да Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі Папа вярнуўся таксама ў часе адгаварэньня багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні”.
RealAudioMP3
Афрыка гэта кантынэнт аб нязвычайным чалавечым багацьці. На сёньняшні дзень мае каля мільярда асоб, а яе натуральны прырост ёсьць найвышэйшы ў сьвеце. Афрыка гэта зямля шчодрая ў чалавечае жыцьцё, але гэтае жыцьцё намечанае ўбоствам і церпіць часта вялікую нясправядлівасьць. Касьцёл намагаецца гэта пераадолець сілаю Эвангэльля і цераз канкрэтную салідарнасьць шматлікіх устаноў ды міласэрных ініцыятываў.
“Я не магу запомніць аб канфліктах, якія пагражаюць міру і бясьпецы народаў афрыканскага кантынэнту”,- дадаў Папа пасьля адгаварэньня гэтае марыйнае малітвы. Сказаў, што з неспакоем сочыць ў гэтых днях сур”ёзныя акты насільля, якія ўскалыхнулі насельніцтвам Гвігэі. Кіруючая гэтаю афрыкаснкаю краінаю вайсковая хунта крывава стлуміла дэманстарцыі апазыцыі. Загінула больш за 150-т асоб а амаль 1300 было параненых. Сьвяцейшы Айцец склаў спачуваньні сем”ям ахвяраў, заклікаючы да дыялогу і прымірэньня. Выказаў надзею, што будуць уздымацца намаганьні ў карысьць асягненьня справядлівае развязкі.
Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама да сьціхійных няшчасьцяў, якія кранулі гэтымі днямі жыхароў востраваў Пацыфку і паўднёва-ўсходняй Азіі. Пералічыў тсунамі на Астравах Самоа і Тонга, тайфун на Філіпінах, у В”етнаме, Лаосе і Камбоджы ды землятрасеньне ў Інданэзыі. Апрача таго запэўніў аб малітве за ахвяры паводак, якія кранулі Сыцылію, асабліва горад Мэссыну. Зрабіў заклік пра салідарнаю дапамогу і падтрымку міжнароднаю супольнасьцю.
І на сам канец Папа прадказаў, што 10-га кастрычніка разам з Сынадальнымі Айцамі будзе старшынстваваць ў Зале імя Папы Паўла 6-га ў Ватыкане спэцыяльнай Ружанцовай Малітве: “З Афрыкай і за Афрыку”. Будуць ёю кіраваць рымскія студэнты ў спалучэньні па сатэліце са студэнтамі афрыкаснкіх краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.