2009-10-03 10:27:41

У Беластоку памёр беларускі журналіст Альгерд Невяроўскі



19 жніўня Невяроўскаму споўнілася 40 гадоў. 18 верасьня ён быў дастаўлены зь інфарктам у шпіталь у Беластоку й з таго часу знаходзіўся ў коме. У чацьвер, 1 кастрычніка, была зафіксаваная сьмерць ад спыненьня сардэчнай дзейнасьці.
Альгерд Невяроўскі нарадзіўся 19 жніўня 1969 году ў Менску. У 1995 годзе скончыў гістарычнае аддзяленьне Ўнівэрсытэту імя кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве з тытулам магістра. З гэтага часу ён два гады працаваў ў газэце "Наша Ніва", затым у газэце "Свабода", супрацоўнічаў з расейскім "Коммерсантом".
На працягу сямі гадоў, да 2005 году, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё ВВС, з 1996 па 2007 гады быў карэспандэнтам "Радыё Свабода" ў Менску. З 2007 года жыў у Беластоку й працаваў карэспандэнтам "Радыё Рацыя". Альгерд Невяроўскі — сын вэтэрана беларускага футболу Генадзя Невяроўскага.
У журналіста засталіся двое дзяцей: 14-гадовая дачка Івона й 13-гадовы сын Чэслаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.