2009-10-03 10:11:24

Папа просіць дапамогі ахвярам землятрасеньня ў Інданэзыі


Узрастае лічба ахвяраў землятрасеньня на востраве Суматра. Паводле дадзеных ААН ужо адшукана целымі больш за тысячу асоб. Іншыя тысячы знаходзяцца пад руінамі. Як інфармуе тамашні Карытас, у сталічным раёне Паданг завалілася палавіна дамоў. Яшчэ Горшая сітуацыя ў іншых рэгіёнах востраву.Цэлы час падае дождж, што не спрыяе акцыі паратунку.Да дапамогі Інданэзыі заклікае таксама Папа Бэнэдыкт 16. Як чытаем у спачувальнай тэлеграме, якую ў імені Папы падпісаў кардынал Бэртонэ, Дзярсакратар Ватыкану, Сьвяцейшы Айцец просіць стойкасьці ў акцыі паратунку. Са свайго боку запэўнівае аб малітве за памёршых і пацярпелых з прычыны землятрасеньня.
Касьцельную дапамогу ахвярам гэтае трагэдыі каардынуе мясцовы Карытас, які інфармуе аб недахопе мэдычнае апекі ды раздае мясцоваму насельніцтву харчы, чыстую ваду і палаткі.








All the contents on this site are copyrighted ©.