Атэстат ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі
Купалы і медаль «За заслугі перад універсітэтам» атрымаў Мітрапаліт Філарэт. Урачыстая
цырымонія надання ганаровага звання адбылася 21 верасня на пашыраным паседжанні ўніверсітэту.
У часе ўрачыстасцяў рэктар Гродзенскага ўніверсітэту Яўген Роўба адзначыў, што паміж
універсітэтам і Беларускай праваслаўнай царквой наладжаныя ўстойлівыя сувязі. У прыватнасці,
універсітэт мае дамовы аб супрацоўніцтве з Мінскай духоўнай акадэміяй і Гродзенскай
япархіяй, у рамках якіх адбываецца ўзаемадзеянне ў навуковай і адукацыйнай сферах.
Патрыяршы
Экзарх усёй Беларусі выступіў перад удзельнікамі паседжання з прамовай на тэму «Аб
узросце ў свеце і ў царкве».