2009-10-02 13:06:46

Рым. "Каталіцкая Царква не мае намеру навяртаць яўрэяў"(на хрысціянства) - такія словы значацца ў прэсавай заяве Італьянскай Біскупскай Канфярэнцыі


Іх пацвердзіў яе прэзідэнт кардынал Анжэло Баньяска на сустрэчы са старшынём італьянскай канфярэнцыі рабінаў Джузэпэ Ларасам і галоўным рабінам Рыму Рікардо Дзі Сеньі. Кардынал выказаў шанаванне да ўсяе старажытнае яўрэйскае грамады Вечнага гораду ад сабе самога і ад Канфярэнцыі каталіцкіх біскупаў і запэўніў, што ў адносінах не адбылася аніякіх зменаў, асабліва пасля 2-га Ватыканскага Сабору. Кардынал выказаў роспач і неспакой у сувязі з выявамі антыюдаізму. якія калі-некалі здараюцца на ўзроўні аслбных выпадкаў і ў Італіі таксама. Ён падкрэсліў важнасць захавання ўвагі да праблемы і пажадаў яшчэ больш сціслых дружалюбных адносінаў між каталіцкай і юдэйскай грамадамі Італіі. "з падвышэннем дружбы і ўзаемнай павагі будзе лягчэй выкарэньваць элементы нейкіх антыяўрэйскіх паводзінаў". На сустрэчы кардынала з рабінамі было прынята рашэнне аб сумесным святкаванні "Дзён яўрэйска-хрысціянскага роздуму" 17 студзеня, што будзе адноўлена пасля перапынку. Каталіцкая Царква перакананая, што "...гэтае свята паспрыяе двухбаковаму паразуменню і сумеснай працы для таго, каб ўзрастала любоў да Бога і людзей",- запэўніў высокі прадстаўнік Італьянскай біскупскай Канфярэнцыі кардынал Анжэло Баньяско.







All the contents on this site are copyrighted ©.