2009-10-01 14:01:54

Тэма Сусьветнага Дня Сродкаў Масавай Інфармацыі на 2010-ы год



Яна гучыць: “Сьвятар і душпастырства ў лічбавым сьвеце: новыя масс-мэдыя ў служэньні Слову”. Тэма 44-га Сусьветнага Дня Сродкаў Масавай Інфармацыі была пададзена да ведама ў Ватыкане 29-га верасьня. Гэты дзень ушаноўваецца мясцовымі Касьцёламі ў розных датах. Аднак пераважна ўшаноўваецца яго ў першай палове году, найчасьцей ў нядзелю перад Сасланьнем Сьвятога Духа, а яна прыпадае яшчэ ў Годзе Сьвятарства.
У кароткім пасланьні адносна гэтае тэмы падкрэсьліваецца вартасьці новых масс-мэдыяў у галіне пашыраньня Слова Божага ў сьвеце. Гэта тычыцца як яго даступнасьці ў розных формах так магчымасьці душпастырскага супрацоўніцтва ці ўзрастаньня адзінства сярод веруючых. “Мудра прымененыя, з дапамогаю экспартаў новыя сродкі масавай інфармацыі могуць стаць для сьвятароў і ўсіх душпастырскіх супрацоўнікаў важнаю і пасьпяховаю прыладаю сапраўднай і глыбокай эвангэлізацыі ды прычыніцца да сапраўднага адзінства”- чытаем у пасланьні на будучы Сусьветны Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.