2009-10-01 14:03:16

Папа да сьвятароў, якія маюць рэкалекцыі ў Арс



“Сьвятар, выбраны сярод людзей, астаецца адным з іх і ёсьць пакліканы, каб ім служыць, абдароўваючы іх Божым жыцьцём”- падкрэсьліў Папа ў пасланьні да ўдзельнікаў міжнародных рэкалекцый для сьвятароў, якія адбываюцца да 3-га кастрычніка ў Арс. У гэтай французскай мясцовасьці, ў якой Сьвяты Ян Вянэй быў на працягу 40-а гадоў пробашчам, вядзе іх кардынал Шонборн з Вены. Тэма рэкалекцый гучыцць: “радасьць быць сьвятаром, высьвячаным для збаўленьня сьвету”.
“Сьвятар, чалавек Божага Слова павінен быць сёньня яшчэ больш чым калі-небудзь чалавекам радасьці і надзеі”- піша Папа да ўдзельнікаў рэкалекцый. “Людзям, якія не могуць зразумець, што Бог ёсьць самою Любоў”ю, будзе абвяшчаць заўсёды, што жыцьцё вартае таго, каб ім цешыцца. Хрыстос надае яму поўны сэнс, таму што любіць людзей, ўсіх людзей”. На заканчэньне свайго пасланьня Бэнэдыкт 16 выказаў сваё асаблівае прызнаньне сьвятарам, якія як калісьці Сьвяты Ян Вянэй, абслугоўваюць больш як за адну парафію. Папа заахвоціў іх, каб не трацілі духа ды адначасна маліліся за шматлікія новыя сьвятарскія пакліканьні.,








All the contents on this site are copyrighted ©.