2009-09-30 15:18:04

Прыпомнім , што Папа найперш падкрэсліў у гэтым знаходжанні на зямлі нашых братоў-славянаў уклад ў культуру ўсяе Ўсходняе Еўропы святых Кірыла і Мятода.


Бенедыкт 16, асабліва ў часе гэтага падарожжа засяродзіўшыся на небяспецы для сем'яў спакусаў сучаснага свету, шмат разоў пераходзіў на чэскую мову. Так, у моманце шанавання і ўкладання залатой кароны на славутую на ўвесь хрысціянскі свет цудатворную статую Дзіцяткі Езуса Праскага, прыпомніў і ягоную пяшчотную мянушку - Езулатко. Аднак, паслухайце самі, бо чэская мова длізкая да нашай, беларускай, асабліва ў малітве да Айца Нябеснага. RealAudioMP3
Папа не спыняецца блаславіць увесь Божы народ на захаванне традыцый, шчасце і квітненне ва ўсведамленні і разуменні, што стварэнне не павінна аніколі адкідаць Стварыцеля, і перш за ўсё гэтаму навучаешся ў сям'і на прыкладзе святой Марыі і Язэпа.







All the contents on this site are copyrighted ©.