2009-09-30 13:50:03

Гавана. Біскупы Кубы з радасцю сустрэлі ўрадавае рашэнне прэзідэнта Раўля Кастра аб дазволе цэлебрацыі рэлігійных абрадаў у турмах краіны.


Выканаўчы сакратар каталіцкай Біскупскай канфярэнцыі Кубы айцец Жазэ Фелікс Перац паведаміў журналістам, што прапанова каталіцкай Царквы была даўно пададзеная ўраду, і ўрэшце дачакаліся дазволу. Такое ж задавальненне папярэдне выказалі пратэстанцкія святаслужыцелі, якія атрымалі дазвол крыху раней. Каталіцкі Касцёл Кубы ўжо напрацягу многіх гадоў нясе палёгку ўвязненым, аказвае пастырскую дапамогу ў выпраўленчых ўстановах "вострава свабоды". У некаторых выпадках лакальныя ўлады ўжо давалі спецыяльную аўтарызацыю на сустрэчы, некаторыя духоўныя практыкаванні і рэлігійныя адпраўленні, але закону такога не было. Адліга распачалася пасля візіту на Кубу Папы Яна Паўла 2-га ў 1998 годзе. Тады ж адразу было адноўленае свята Раства Хрыстовага, якое забаранялася ад 1960 году. Выняткова, аднак, практычна ва ўсіх дыяцэзіях біскупы маглі цэлебраваць Імшу на вялікія святы, у тым ліку і ў турмах, але пры спецыяльным канкрэтным дазволе. Цяпер стане магчымым не звяртацца па дакуманты да ўладаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.