2009-09-29 14:06:01

Закончылася Апостальскае Падарожжа Бэнэдыкта 16 ў Рэспубліку Чэхіі


У апошні дзень знаходжаньня ў гэтай краіне, значыць у панядзелак 28-га верасьня, ў Апостальскім Палацы ў Празе Сьвяцейшы Айцец сустрэўся ў часе абеду з біскупамі Чэхіі. У часе сустрэчы былі абмеркаваныя галоўныя выклікі, што стаяць перад Чэшскім Касьцёлам. На заканчэньне сустрэчы Папа падзякаваў біскупам за іхняе вялікае сьвята надзеі і веры. Сьцвердзіў, што сустрэў у Чэхіі Касьцёл жывы ды які моліцца.
Каля гадзіны 17,15 мясцовага часу Папа прыбыў на міжнароднае лётнішча ў Празе, дзе адбылася цырымонія разтвіаньня. Быў прысутным і Прэзыдэнт Рэспублікіі Чэхіі Вацлаў Кляўс, які дарэчы ўдзельнічаў ва ўсіх сустрэчах з Папам.
“Тваё пасланьне было перададзенае ў спосаб вельмі ясны. Мы зразумелі яго і аб ім не забудзем”- сказаў Папу на разьвітаньне Прэзыдэнт. Падзякаваў Сьвяцейшаму Айцу за прыклад веры і адвагі ў перадаваньні праўдаў, якія не заўсёды ёсьць палітычна ўспрынятымі.
У разьвітальнай прамове Папа падзякаваў Чэхіі за сардэчны прыём. Спаслаўся да сустрэч, якія меў у часе трохдзённага візыту ў Празе, Брне і Старым Баласлаўцы. Яшчэ раз падкрэсьліў значэньне хрысьціянства ад даўняй да найнавейшай гісторыі.
Так закончылася 13-е апостальскае падарожжа Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.