2009-09-28 14:08:23

Стары Балеславец: Папа заахвочвае жыхароў Чэхіі да мужнага сьведчаньня веры


У апошні дзень свайго знаходжаньня ў Чэхіі Папа адправіўся ў Стары Болеслаў, які ляжыць у 35-ці кіламетрах ад Прагі. Тут адведаў Базыліку Сьвятога Вацлава, якая пабудаваная на месцы мучаніцкай сьмеруці гэтага Сьвятога. Тут каля 929-га году Сьвяты Вацлаў быў забіты братам Балеславам.
Затым Папа прыбыў на лугі Старога Балеслаўца, дзе адслужыў Сьвятую Імшу для вернікаў. Было прысутных, як інфармуюць нашыя карэспандэнты, каля 40-а тысяч асоб.
У казаньні Бэнэдыкт 16 указаў прыклад Сьвятога Вацлава, які заклікае адказных за долю супольнасьцяў і народаў, да вернасьці Хрысту.
Папа спаслаўся да глыбокае атэізацыі чэшскага народу. Многім здаецца, сказаў, што няверуючыя людзі маюць жыцьцё пазбаўленае цяжкасьцяў і лягчэй асягаюць матарыяльны посьпех. “Хопіць аднак зьдзерці паверхню, каб даведацца, што ў людзей гэтых ёсьць смутак і незадавальненьне”- заўважыў Сьвяцейшы Айцец. У гэтай сітуацыі трэба асоб, якія былі б “веруючымі” і “верагоднымі”, гатовымі пашыраць у кожным асяроддзі грамадзтва гэтыя хрысьціянскія прынцыпы ды ідэалы, да якіх імкнуцца іхнія дзеяньні.
“Вось гэта сьвятасьць, паўсюднае пакліканьне ўсіх ахрышчаных, якое заахвочвае да выконваньня ўласнага абавязку верна і адважна, заўважваючы не ўласны эгаістычны інтарэс, але перад усім супольнае дабро і шукаючы ў кожнай хвіліне Божай волі”, сказаў Папа. Добрым і сумленным ёсьць той чалавек, які не засланяе сваім я Божага сьвятла, не ставіць на перадзе самога сябе, але дазваляе паказацца Богу”. Прыкладам такога стаўленьня, сказаў Сьвяцейшы Айцец, ёсьць Сьвяты Вацлаў, які меў адвагу паставіць Нябеснае Каралеўства перад прываблівасьцю дачаснае ўлады. Сапраўдную вартасьць чалавечага існаваньня не мерыцца толькі земскімі дабрамі і прамінаючымі інтарэсамі, бо “матарыяльная сапраўднасьць не можа заспакоіць глыбокага жаданьня сэнсу і шчасьця, якое сядзіць у сэрцы кожнае асобы”.
На заканчэньне прамовы Папа заахвоціў вернікаў ісцьці дарогаю сьвятасці, міма існуючых цяжкасьцяў і выклікаў.
Пры канцы Эўхарыстыі прадстаўнік моладзі ўзяў голас ды падкрэсьліў вынятковае значэньне гэтае сустрэчы для маладога пакаленьня Чэхаў з Наступнікам Сьвятога Пятра. Выказаў давер, што візыт Папы ды ягоныя словы будуць для моладзі станавіць штуршок да сумленнага жыцьця праўдаю і справядлівасьцю
Бэнэдыкт 16 у прамове да моладзі сказаў: “Ваш энтузыязм да хрысьціянскае веры ёсьць знакам надзеі для Касьцёла, які жыве і дзейнічае на гэтых землях. У кожным маладым чалавеку ёсьць імкненьне да шчасьця, імкненьне, якое аднак часта ў кансумпцыйным грамадзтве выкарыстоўваецца ў фальшывы спосаб. Папа выказаў свой боль з прычыны таго, што многія “даюцца прыцягнуцца ілюзорнымі ўяўленьнямі штучных раяў, каб знайсьціся пазьней ў смутнай самотнасьці. Толькі Ісус Хрыстос ёсьць задавальняючым адказам на жаданьні кожнага чалавека, жыцьця шчасьлівага, поўнага сэнсу і вартасьці. Сьвяцейшы Айцец паклікаў моладзь Чэхіі прыняць Божы план адносна іхняга жыцьця: да заключэньня сужолнства і стварэньня сьвятой хрысьціянскай сям”і або каб ішла за Хрыстом ў сьвятарсьве або пасьвячаным жыцьці. Ісус пастаянна нанава запрашае вас, каб былі Яго вучнямі і Яго сьведкамі- сказаў Папа чэшскае моладзі








All the contents on this site are copyrighted ©.