2009-09-28 14:16:25

Папа аб патрэбе супольнага сьведчаньня аб хрысьціянскіх каранях Эўропы


Пасьля абеду ў нядзелю 27-га верасьня Папа меў у Празе экумэнічную сустрэчу з прадстаўнікамі чэшскіх некаталіцкіх супольнасьцей. “Хрысьціянства мае многа да запрапанаваньня на практычным і маральным узроўні, таму што Эвангэльле ніколі не спыняе інспіраваць людзей, каб аддаваць сябе на служэньне іншым.- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Гэтага немагчыма аспрэчыць. Але тыя, якія глядзяць на Ісуса з Назарэту вачамі веры ведаюць, што Бог абдароўвае глыбейшаю рэчаіснасьцю, неразлучнаю адносна “эканоміі” любові, якая дзейнічае ў гэтым сьвеце. Яна менавіта дае збаўленьне.
Папа выказаў надзею, што дзейнасьць ў карысьць адзінства хрысьціян прынясе добрыя плады для ўсіх жыхароў Эўропы. Дзеля гэтага трэба супольнага заангажаваньня пасьлядоўнікаў Хрыста ў карысьць адкрываньня нанава хрысьціянскіх каранёў Старога Кантынэнту ды паказываць іхнюю неабходнасьць таксама ў аднясеньні да іншых культур і рэлігійных традыцый.
“Калі Эўропа ўслухоўваецца ў гісторыю хрысьціянства, чуе сябе самую.- прыпомніў Сьвяцейшы Айцец. Ейныя паняцьці, як справядлівасьць, свабода ці грамадзкая адказнасьць, разам з культурнымі і законнымі ўстановамі, якія ўстаноўленыя для аховы гэтых ідэй і перадаваньне іх будучым пакаленьням былі накрэсьленыя цераз яе хрысьціянскую спадчыну. І так памяць аб мінуўшчыне ажыўляе яе імкненьні на будучыню”.








All the contents on this site are copyrighted ©.