2009-09-28 14:21:03

Бэнэдыкт 16 да акадэміцкага сьвету аб праўдзе, свабодзе і дыялогу культур


На сустрэчы з акадэміцкім сьветам Папа ўзьняў праблему праўды, свабоды і дыялогу культур. Прыпомніў, як вялікую ролю ў пераменах чэшскага грамадзтва 20-ць гадоў таму назад адыгралі рэфарматарскія рухі, якія ўзьніклі на Унівэрсытэтах і у студэнцкіх кругах. Імкненьне да свабоды ў служэньні праўдзе ёсьць неабходнае для дабра кожнага народу. Некаторыя адмаўляюць месца пытаньням, што ўздымае рэлігія, вера і этыка, але яны не маюць рацыі.- сказаў Папа. Свабода, якая стаіць у асноў розуму, як на Унівэрсытэце так і ў Касьцёле, мае на мэце імкненьне да праўды”.
“Вялікая, адкрытая на трансцэдэнцыю традыцыя фармацыі, што стаіць у асноў унівэрсытэтаў усёй Эўропы, была ў гэтай краіне як і ў іншых краінах сыстэматычна падкопвана ідэалогіяю матэрыялізму, перасьледаваньнем рэлігіі і душэньнем чалавечага духа.- гаварыў Бэнэдыкт 16 Аднак у 1989-м годзе сьвет быў сьведкам драматычных здарэньняў, якія давялі да ўпадку таталітарнай ідэалогіі і перамогі чалавечага духа. Туга за свободай і праўдаю належыць да нашае супольнае чалавечнасьці. Не можна яе ніколі адмаўляць, а як паказвае гісторыя, ейнае адмаўленьне выстаўляе чалавецтва на рызыка. На гэтую тугу намагаюцца адказаць рэлігійная вера, мастацтва, філязофія, тэалогія ды іншыя навуковыя дысцыпліны.
Сёньня ўнівэрсытэт свабодны ад палітычнага таталітарызму- заўважыў Бэнэдыкт 16. Стае аднак перад новымі пагрозамі: рэлятывізму, націску інтарэсаў ідэалагічных груп, прагматычных мэтаў. Здольнасьць пазнаваць праўду становіць аб вялікасьці чалавека а ягоным стаўленьнем ёсьць свабода.
Давер да гэтае здольнасьці зможа пераадолець рэлятывізм і скептыцызм, якія нішчаць сілы патрэбныя да тварэньня будучыні годнай чалавека.- завершыў сваю прамову Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.