25-га верасьня пачынаецца трохдзённы візыт у Беларусь Патрыярха Маскоўскага і Усяе
Русі Кірыла. Гэта першы афіцыйны візыт патрыярхат Кірыла ў Беларусь на пасадзе кіраўніка
расейскай праваслаўнай царквы. Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла сустрэлі
у Нацыянальным аэрапорце аб 11.15. У першы ж дзень ён наведае менскі Сьвята-Духаў
сабор, храм-помнік Усіх сьвятых і бязьвінна забітых, Менскую духоўную акадэмію. З
нагоды прыезду высокага герарха ў Палацы рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход на які
запрошаны ў тым ліку і кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.
Адна з галоўных частак знаходжаньне патрыярха Кірыла ў Менску – сустрэча з кіраўніком
краіны Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе архімандрыт Аляксей Шынкевіч: “Прэзыдэнт
Рэспублікі Беларусь зьяўляецца праваслаўным чалавекам. Перад народам божым, перад
народам праваслаўным у галоўным Сьвята-Духавым саборы ён зьяўляецца двойчы на год
і ня толькі. Каб падкрэсьліць, што хрысьціянства ўсё ж такі зьяўляецца першасным у
ягонай палітычнай дзяржаўнай дзейнасьці. Таму патрыярх падкрэсьлівае павагу да ягонага
духоўнага выбару. Ну і гэта прэзыдэнт дзяржавы, а патрыярх духоўна акармляе ня толькі
Расею, але і іншыя краіны, дзе праваслаўе зьяўляецца першаснай сярод іншых рэлігій”.
Архімандрыт Аляксей Шынкевіч заяўляе, што візыт патрыярха мае выключна душпастырскі
сэнс. Цягам трох дзён патрыярх Кірыл пабывае ў праваслаўных прыходах Менску, Віцебску
і Полацку. Заплянаваныя сустрэчы ў віцебскім летнім амфітэатры. Нагадаем, што
папярэднік патрыярха Кірыла Алексій II за час свайго кіраваньня Расейскай праваслаўнай
царквой пабываў у Беларусі шэсьць разоў.