2009-09-24 13:28:57

Патрыярх Кірыл аб патрэбе мадэрнізацыі Расіі


Патрыярх Масквы і Усяе Русі падкрэсьліў неабходнасьць зьберажэньня нацыянальнае культуры і вартасьцяў у працэсе мадэрнізацыі Расіі. Такім чынам ён спаслаўся да артыкулы Прэзыдэнта Медвед”ева, ў якім ён прадставіў катастрафічны стан расійскай эканомікі, ейную тэхналагічную адсталасьць адносна разьвінутых краін сьвету. Патрыярх прадставіў тэзіс аб неабходнасьці мадэрнізацыі Расіі.
“Мы сёньня заўважваем неабходнасьць мадэрнізацыі Расіі. У многіх эканамічных сфэрах мы адсталыя ад рэшты сьвету. Трэба памятаць, каб мадэрнізацыйныя намаганьні ў ніякім выпадку не падрывалі нашых асноўных вартасьцяў”,- сказаў кіраўнік рускага праваслаў”я. Паводле словаў Партыярха, дзякуючы гэтым вартасьцям Расіяне ўсьведамляюць сабе, якім зьяўляюцца народам, здолеюць атаясамліцца са сваёю культураю, гістарычнаю памяцьцю, вераю. Патрыярх Кірыл выказаў надзею, што рускія праваслаўныя школы будуць даваць прыклад, як зьберагаць хрысьціянскія вартасьці і маральнасьць ў спосаб зразумелы для сучаснага чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.