2009-09-24 13:31:25

Масква. У телеперадачы "Царква і свет" пасля вяртання з Рыму прыняў удзел архіепіскап Іларыён, кіраўнік аддзела Маскоўскага Патрыярхату РПЦ.


Архіепіскапу Валакаламскаму задалі пытанне, ці можа любоў, якая не мае ўзаемнасці, пазітыўна паўплываць на лёс чалавека. На гэта Уладыка Іларыён адказаў, што, сапраўды, на ягонае рашэнне ступіць на шлях манаства паўплывала нераздзеленае каханне. " Для кожнага чалавека падобны вопыт можа стацца духоўна прадуктыўным, калі ён з гэтага зробіць унутраны духоўны ўрок, - заўважыў архіепіскап. - У маім канкрэтным выпадку безадказная любоў сталася прадуктыўнай - я прыняў пастрыг манаства". Архіепіскап дадаў, што, натуральна, нераздзелегнае каханне толькі падштурхнула да жыццёвавызначальнага выбару, але гэта быў важны штуршок. "У іншых выпадках нераздзеленае каханне вучыць чалавека больш адказна ставіцца да выбару таго, хто патэнцыяльна можа стацца жаніхом ці нявестай",- падкрэсліў уладыка Іларыён.







All the contents on this site are copyrighted ©.