Канфэрэнцыя руху "Pro life" у пінскай духоўнай сэмінарыі
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску
22 верасня 2009 г., напярэдадні распачацця навучальнага года, адбылася канферэнцыя
вядомых дзеячаў руху «Pro life» кс. Томаса Ютэнаўэра (Вашынгтон, ЗША) і Вольфганга
Хэрынга (Германія). У правядзенні сустрэчы дапамагаў Уладзіслаў Валаховіч, дарадчык
па справах сям’і Віцебскай дыяцэзіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі
семінарыі і ўрачы Пінска.
Рух «Pro life» выступае ў абарону жыцця ненароджаных
дзяцей, а таксама ў падтрымку развіцця асобы ў сям’і. На канферэнцыі ўздымалася праблема,
актуальная для ўсяго сучаснага свету, — знішчэнне сям’і праз разводы, кантрацэпцыю,
штучнае апладненне, аборты.
Па словах кс. Томаса Ютэнаўэра, будучы святар
павінен усведамляць, што ў сваім служэнні яму давядзецца працаваць з людзьмі, якія
маюць уласныя сем’і, і менавіта душпастыр пакліканы быць іх дарадчыкам у вырашэнні
магчымых праблем. Каталіцкія святары рымскага абраду, хоць і не маюць сваіх сем’яў,
аднак паходзяць з сям’і і пакліканы служыць ёй. Інстытут сям’і на сучасным этапе патрабуе
асаблівай клапатлівай апекі.
Вольфганг Хэрынг падзяліўся вопытам арганізацыі
дзейнасці па абароне жыцця ненароджаных дзяцей у Германіі, а спадар Уладзіслаў Валаховіч
— у Віцебскай дыяцэзіі. Дзякуючы высакароднай працы гэтых арганізацый было ўратавана
не адно жыццё, якому пагражала смерць яшчэ ва ўлонні маці.