2009-09-24 13:30:56

Фларэнцыя. Непадалёк ад славутага італьянскага горада ў мястэчку Лопьяна закончылася сустрэча міжнароднага Руху Факоляраў (хавальнікаў ачагу)


Спыяць любові да жыцця - ад зачацця да натуральнай смерці, дбаць аб дабры сям'і, клапаціцца аб маладосці, выяўляць салідарнасць і гасціннасць да людзей рознага паходжання і культуры - такія задачы зноў падкрэслілі для сабе члены Руху. Напрыканцы працаў ў сябдзібу Факаляраў у Лапьяна прыбылі прадстаўнікі іншых каталіцкіх рухаў, грамад і асацыяцый. Так адбылася першае ўсеітальянскае спатканне "Разам - дзеля Еўропы" . Падобныя сходы каталіцкай грамадскасці адбываліся напрацягу гэтага лета ў розных еўрапейскіх цэнтрах. Цяпер ў Італіі, разам з замежнымі гасцямі, аб неабходнасці духоўнай трываласці і практычных намаганняў дзеля жыцця гаварыла каля паўтары тысячы ўдзельнікаў. Сярод найболш уплывовых груп назавем, акрамя саміх факаляраў, Рух па аднаўленню Святога Духа і Грамаду святога Эгідыя. Напрыканцы сустрэчы быў прыняты выніковы дакумант, падпісаны прадстаўнікамі ўсіх Груп. У ім гаворыцца:"Будзем крочыць разам дзеля развіцця эканомікі, якая б служыла агульнаму дабру. надаючы асаблівую ўвагу развіццю найменьш развітых краін, пачынаючы ад Афрыкі, дапамагаючы братам усіх краін, народам і этнасам, аддаючыся служэнню міру і працуючы для ўз'яднання ўсяе чаалвечае сям'і".







All the contents on this site are copyrighted ©.