2009-09-23 14:46:29

Рыга. Латыскі кардынал Яніс Пуятц звярнуўся да сваіх біскупаў з заклікам весці непарыўную адарацыю Святых Дараў па касцёлах краіны.


Ён прыклікае вернікаў і ўсіх суайчыннікаў таксама прыняць удзел у малітойнай маратоне за духоўнае адраджэнне Латвіі і пераадольванне эканамічных цяжкасцей. Такім чынам, лічыць кардынал, можна супрацьставіцца злу, карысці, ілжывасці і іншым грахам, якія палягаюць у аснове маральных і матэрыяльных праблем, што мучаць чалавецтва і нацыю. "Правядзем жа 24-хгадзіннае пакланенне Святым Дарам, грамада за грамадою, перадаючы эстафету ад адной парафіі да іншай!"- прыклікаў Яго Эмінэнцыя Яніс. Адарацыя распачнецца 1 кастрычніка ў Ліепайскай парафіі св. Язэпа, потым эстафету прымуць вернікі гарадоў Салдус, Таслы, Кулдзігу - і так па коле да Рыгі, дзе на завершанне будзе адслужаная спецыяльная святая Імша.







All the contents on this site are copyrighted ©.