2009-09-23 14:46:55

Беларусь-- на другім месцы ў Эўропе па колькасьці вязьняў


Беларусь працягвае заставацца на адной з лідэрскіх пазіцый у свеце па колькасці вязняў. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ Аляксандр Баркоў.
Як інфармуе БелаПАН, гэтая заява прагучала на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях рэфармавання крымінальнага заканадаўства.
Баркоў звярнуў увагу на тое, што ў 1999 годзе, калі прымаўся цяперашні Крымінальны кодэкс, Беларусь была на трэцім месцы ў свеце па колькасці вязняў. Гэты паказчык у яе складаў 565 чалавек на 100 тыс. насельніцтва. Апярэджвалі Беларусь толькі Расія і ЗША. А ў такіх краінах як, напрыклад, Чэхія, Вялікабрытанія, Нямеччына, гэты паказчык не перавышаў 175, 94 і 85 чалавек, адпаведна.
Цяпер, як паведаміў Аляксандр Баркоў, па колькасці грамадзян за кратамі Беларусь знаходзіцца на другім пасля Расіі месцы ў Еўропе і дзеліць 3-4-е месцы ў свеце.
Дарэчы, на сённяшні дзень сярэдні тэрмін пазбаўлення волі ў Беларусі складае 6,3 гады. Пры гэтым 7 гадоў у Еўропе лічыцца "жахлівым пакараннем", адзначыў спецыяліст.








All the contents on this site are copyrighted ©.