Пераможца нацыянальнага фіналу дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» выканае
песню «Санта Лючыя». 25 верасня пераможца нацыянальнага фіналу дзіцячага конкурсу
песні «Еўрабачанне-2009» Юрый Дземідовіч выступіць на мерапрыемстве ў межах візіту
ў Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Пра гэта паведаміў настаўнік
выканаўцы, мастацкі кіраўнік капэлы хлопчыкаў гімназіі-каледжа пры Беларускай акадэміі
музыкі Уладзімір Глушакоў 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў,
Юру Дземідовіча запрасілі сольна выступіць у Палацы Рэспублікі. Ён выканае песню «Санта
Лючыя». Як паведаміў Глушакоў, у яго выхаванца багаты вопыт выступленняў. Ён спяваў
як у складзе капэлы хлопчыкаў, гэтак і сольна. Так, Дземідовіч саліраваў у музычным
нумары на выступленні падчас прыезду ў Мінск патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія
II. Рабочы візіт у Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла запланаваны
на 25—28 верасня.