2009-09-22 10:05:06

У Рыме памёр арцыбіскуп Мірослаў Марусын з Украінскае Грэка-Каталіцкае Царквы


Памёр Ён 21-га верасьня ва Украіснкай Калегіі Сьвятога Язафата на 86-м годзе жыцьця. За часоў Пантыфікату Папы Яна Паўла ІІ, ад 1982-га да 2001-га году Прэасьвячшэнны Міраслаў Марусын, паднесены да годнасьці арцыбіскупа, быў Сакратаром Кангрэгацыі да спраў Усходніх Цэркваў.
Біскупам айцец Міраслаў Марусын стаў у 1974-м годзе. Ад 1977-га году да 1982-га быў заступнікам старшыні Папскай Камісіі па справах рэвізіі Кодэксу Усходняга Кананічнага Права. Арцыбіскуп Міраслаў Марусын быў аўтарам шматлікіх выданьняў і навуковых прац багаслоўскага, гістарычнага, літургічнага ды біблійскага зьместу.
Паховіны памёршага арцыбіскупа Марусына адбудуцца ў чацьвер 24-га верасьня.
Вечная яму памяць








All the contents on this site are copyrighted ©.