2009-09-22 14:38:03

Мітрапаліт Філарэт: неабходна разам шукаць шляхі для аднаўленьня трывалых сямейных адносінаў


«Святасць хрысціянскага сужэнства робіць яго непадобным на любое сужэнства, заключанае па-за Царквой», — адзначыў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт у прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі «Сям’я — супольнасць любові і жыцця», якое зачытаў праваслаўны святар Аляксандр Шымбалёў падчас яе адкрыцця ў мінскім чырвоным касцёле 18 верасня 2009 г.


Мітрапаліт Філарэт у сваім пасланні указвае на неабходнасць супрацоўніцтва ў галіне «ўмацавання хрысціянскай сям’і і маральнасці»: «Неабходна супольна шукаць шляхі, якія б прывялі да аднаўлення трывалых сямейных адносін».








All the contents on this site are copyrighted ©.