Прага. Сюды прыбыў "папамабіль" - спецыяльная аўтамашына, абсталяваная празрыстым
куленепрабіўным кузавам для аб'езду і вітання вернікаў Папам Рымскім
Як мы паведамлялі, пастырскі візіт Бенедыкта 16 у Чэхію пачнецца 26 верасня і завершыцца
на дзень святога Вацлава - свята чэскай Дзяржаўнасці - 28 верасня . Прыгадаем, што
падчас свайго падарожжа ў Чэхію Святы Айцец наведае Прагу, Брно і Стара Балеслаў.
Цяпер у Празе вадзіцель "папамабіля" праверыў, як добра праходзіць машына па вузкіх
старажытных плошчах і пад варотамі Апостальскай нунцыятуры. Бенедыкт 16 мае прыбыць
ў Прагу самалётам у 11.20 .Ужо ў 12.30 ён наведае царкву Маці Божай Перамажніцы,
дзе малітоўна наведае вядомую на цэлы каталіцкі свет цудатворную статую "Праскі
Дзіцятка Ісус". Пасля гэтага сустрнецца з Прэзідэнтам Чэхіі В.Клаусам у прэзідэнцкім
палацы. Пазней адбудзецца сустрэча Папы з палітычнымі і грамадскімі дзеячамі краіны
і таксама дыпламатычным корпусам. Першы дзень візіту завершыцца служэннем Вячэрні
ў катэдры Св. Віта, Св. Вацлава і Св. Адальберта, дзе Папа звернецца да святароў,
служыцеляў, семінарыстаў і членаў свецкіх рухаў. 27 верасня Папа адправіцца з
Брно, дзе адслужыць Імшу і прачытае антыфон Анёл Гасподні ў мясцовым аэрапорце Туфаны.
Потым Бенедыкт 16 вернецца ў Прагу для ўдзелу ўва экуменічнай сустрэчы, пасля якой
выступіць перад членамі акадэмічнай супольнасці Праскага Замку. У панядзелк, 28
верасня, Святы Айцец наведае горад Стара Балеслаў, дзе ў царкве Св. Вацлава ўзначаліць
святочную Імшу ў гонар памяці Нябеснага апекуна Чэхіі. Пасля Бенедыкт 16 звернецца
з казаннем да моладзі.