2009-09-19 11:25:08

Сэмінар прысьвечаны духоўнай фармацыі будучых сьвятароў


Духавенства з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Чэхіі і Славакіі распачынае навучанне ў Школе семінарысцкіх выхавацеляў у Кракаве (Польшча).


Семінар прымеркаваны да Года святарства, абвешчанага папам Бэнэдыктам XVI. Удзельнікі заняткаў атрымаюць магчымасць павялічыць свае веды і навыкі ў духоўнай фармацыі кандыдатаў да святарства і законнага жыцця, таму што ад належнай падрыхтоўкі будучых святароў і ад іх вернага служэння ў вялікай ступені залежыць будучыня Касцёла. У ходзе заняткаў будзе таксама закранута пытанне адносна ўвагі душпастыраў да сем’яў і парафій будучых святароў як асяроддзя іх духоўнага ўзрастання, да паглыблення веры дзяцей і моладзі шляхам іх удзелу ў парафіяльных рухах і супольнасцях.


На працягу двух гадоў, з верасня 2009 г. да чэрвеня 2011 г., у межах заняткаў адбудуцца дзесяць пяцідзённых фармацыйных сесій і дзве серыі васьмідзённых рэкалекцый.


Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.