2009-09-19 11:24:18

Ватыкан. У суботу Папа Бенедыкт 16 прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі 7-х каталіцкіх ўсходніх патрыярхаў і абвясціў: "У кастрычніку 2010 году пройдзе Сынод, прысвечаны Блізкаму Ўсходу"


"Каталіцкая Царква на Блізкім Ўсходзе: еднасць і сведчанне. Разнастайнасць народаў, якія сталіся вернікамі Хрыста, мела адно сэрца і адну душу", - тэма будучага Сыноду біскупаў. У папскую рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа прыбылі прадстаўнікі старажытнейшых першахрысціянскіх абрадаў: мараніцкі патрыярх Назралах Буотрос Сфэйр; армянскі каталіцкі патрыярх Бедрос 19; сіра-каталіцкі - Ігнас Юссэф 3-ці Юнан; мяльхіцкі - Рыгор 3-ці; халдэйскі - Эмануэль Дэллі; лацінскі патрыярх Ерусаліму Фуад Тваль і патрыярх копцкага абраду Антоніас Нажіб. Патрыярхі са Ўсходу прынеслі з сабою да кіраўніка сусветнага Касцёла Ноту, у якой расказваюць пра цяжкасці іхных Цэркваў у сучасны перыяд, перашкоды ў адпраўленні абрадаў, якія ускладняюць задачу пасвіць Божы статак. У У Ноце кранаецца шэраг іншых эклезыялістычных тэмаў. сярод іх. у прыватнасці, тэма царкоўнай юрысдыкцыі ў Кувэйце і іншых эміратах Пярсіцкага Заліву, куды з'эмігравалі ў апошнія гады многія хрысціяне, што ўцяклі з Іраку, Ірану, Турцыі і іншых краін. Таксама ў краінах Заліву ёсць шмат хрысціян, што прыбылі сюды на заробкі ў сувязі з эканамічным бумам; у іх ліку - шмат еўрапейцаў. У Ноце да Папы патрыярхі расказваюць пра тугу хрысціянскай грамады Блізкага Ўсходу ў сувязі з узросшым фундаменталізмам, асабліва ў Егіпце і Іраку, актамі неталерантнасці ў краінах мусульманскай большасці і падкрэсліваюць важнасць вырашэння палестынскага пытання. У часе гутаркі падкрэслена неабходнасць пабольшыць намаганні для іслама-хрысціянскага дыялогу. Напрыканцы патрыярхі падзяквалі галаве Касцёла за пастаянную малітву і практычную дапамогу







All the contents on this site are copyrighted ©.