2009-09-18 13:36:36

Ватыкан. Прэсавы сакратар Святога Пасаду айцец Федэрік Ламбардзі абвясціў аб выйсці працягу кнігі Папы Бенедыкта 16 "Езус з Назарэту"


Па словах кіраўніка прэсбюро Папы ў інтэрв'ю для амерыканскага агенства CNS, другая частка "Езуса з Назарэту" будзе гатоваю вясной будучага году. Яна ўключыць роздум над дзяцінствам, цярпеннямі і кульмінацыяй земскага жыцця Богачалавека - смерцю і Ўваскрасеннем Хрыстовым. Папа працуе над кнігай цягам 2-х гадоў, асабліва ў часе летняга адпачынку. Некаторай затрымкай сёлета сталася хвароба - пералом запясця, што здарылася ў горным мястэчку Ле Комб, калі Бенедыкт 16 паслізнуўся ў пакоях свайго доміку. Магчыма, не адбудзецца без затрымак з прычыны рэдагавання і перакладу з нямецкай - роднай мовы Папы, на якой піша, на іншыя мовы.







All the contents on this site are copyrighted ©.