2009-09-18 13:36:59

Ватыкан: канфэрэнцыя на тэму апостальскага служэньня глуханямых у Касьцёле


З 19 па 21 лістапада 2009 г. у Ватыкане адбудзецца канферэнцыя пад дэвізам «Глухі чалавек у жыцці Касцёла». Арцыбіскуп Зыгмунд Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, некалькі дзён таму прадставіў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI праграму 24-й Міжнароднай канферэнцыі, якая будзе датычыць прысутнасці і служэння глуханямых у Касцёле.


У канферэнцыі прымуць удзел і выступяць з прамовамі кардынал Хав’ер Ласано Барраган, ганаровы прэзідэнт Дэпартамента аховы здароўя Ватыкана, арцыбіскуп Ліверпульскі Патрык Келлі, прэзідэнт Міжнароднага каталіцкага фонду служэння для глухіх (Вялікабрытанія), а таксама а. Жэрар Тырэллі, дырэктар капеланства глухіх у Дубліне (Ірландыя).


Урачы і міжнародныя эксперты прымуць таксама ўдзел у дыскусіях, прысвечаных разнастайным псіхалагічным аспектам паўсядзённага жыцця глухіх людзей.














All the contents on this site are copyrighted ©.