У кастрычніку адбудуцца агульнаэўрапэйскія каталіцкія дні грамадскай супольнасьці
21 верасня 2009 г. у Варшаве (Польшча) адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная агульнаеўрапейскім
Каталіцкім дням грамадскай супольнасці. Падчас канферэнцыі будзе магчымасць атрымаць
акрэдытацыю на кангрэс і даведацца аб падрабязнасцях яго правядзення.
Першыя
агульнаеўрапейскія Каталіцкія дні грамадскай супольнасці пад назвай «Салідарнасць
— выклік для Еўропы» будуць праходзіць 8–11 кастрычніка 2009 г. у Гданьску (Польшча).
Мерапрыемства арганізавана Камісіяй канферэнцый епіскапатаў краін Еўрасаюза (COMECE)
з Бруселя (Бельгія) і Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці ў Гданьску.