2009-09-16 13:08:13

Італьянскія СМІ нагадалі генуэскаму суддзю пра Віку Мароз


Старшыня Генуэскага суду па справах непаўналетніх Адрыяна Санса — супраць дэпартацыі дзяцей-нелегалаў назад у свае краіны. У сваёй заяве для Міністэрства ўнутраных спраў ён падкрэсьліў, што дзеці-нелегалы ўсё ж павінны заставацца і ўтрымлівацца ў Італіі, бо іхнія правы “вышэйшыя, чым закон”.
“Правы дзіцяці выходзяць за рамкі любога закону і нават Канстытуцыяў паасобных дзяржаў”, — падкрэсьліў доктар права, — “і мы маем законнае права не выконваць незаконныя загады…”
Тым часам італьянскае выданьне Il Giornale нагадвае доктару Санса, што тры гады таму ён займаў дыямэтральна супрацьлеглую пазыцыю, калі ў генуэскім судзе разглядалася справа наконт утойваньня італьянскай сям’ёй Джуста-Барначын беларускай сіраты Вікі Мароз. Тады генуэскі судзьдзя адстойваў беларускую законнасьць. Менавіта зь ягонай санкцыі італьянскія карабінэры зрабілі начны рэйд у манастыр, дзе ўтойвалася дзяўчынка, і даставілі яе гвалтоўна ў аэрапорт, ня даўшы нават разьвітацца зь людзьмі, якіх яна называла “мамай” і “татам”. Нягледзячы на сьлёзы дзяўчынкі і яе любоў да італьянскай сям’і, яе даставілі назад у Беларусь, дзе яна, па сутнасьці, нікому не была патрэбная.
Як піша выданьне, заявы можна рабіць самыя эфэктныя, аднак і тры гады таму, і сёньня ў Італіі багата судзьдзяў, якія ўсяляк асуджаюць тых, хто “выступае супраць законнага права не выконваць незаконны загад”.








All the contents on this site are copyrighted ©.