2009-09-16 13:08:28

БПЦ ня мае праблем з беларускай мовай


“Для мяне гэта не праблема. Я хоць і не валодаю добра беларускай мовай, але заклікаю тых сьвятароў, якія на ёй добра гавораць, часьцей выступаць з казаньнямі па-беларуску”, — заявіў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
Ён нагадаў, што ў Петрапаўлаўскім саборы ў Менску некаторыя набажэнствы праходзяць на роднай мове беларусаў.


Архімандрыт Аляксій (Шынкевіч) дадаў, што да цяперашняга часу на беларускую мову ўжо перакладзены тэксты шмат якіх службаў, выдадзены тэксты ранішніх і вечаровых малітваў для праваслаўных на беларускай мове, па жаданьні ў менскім Свята-Духавым катэдральным саборы вянчаньне можа праходзіць на беларускай мове








All the contents on this site are copyrighted ©.