2009-09-14 13:51:49

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 13-га верасьня


А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо, каб супольна з імі адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, “што вера без учынкаў ёсьць мёртваю”. Далей Папа спаслаўся да двух пытаньняў, якія гучалі ў нядзельнай Літургіі: “Кім для нас ёсьць Хрыстос?” і “Ці нашая вера ажыцьцяўляецца ў жыцьці ці не?”. Гаворачы аб гэтых ключавых для веры пытаньнях, Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што не хопіць толькі верыць, што Ісус Хрыстос ёсьць Богам, але трэба таксама з любоў”ю пайсьці за Ім дарогаю крыжа.
RealAudioMP3
Ісус не прыйшоў на тое, каб навучаць нас новай філязофіі, але на тое, каб паказаць нам новую дарогу, якая вядзе да жыцьця”. “Гэтаю дарогаю ёсьць любоў, якая ёсьць выяўленьнем сапраўднае веры,- сказаў Папа,- калі хтосьці ёсьць чыстым і шчодрым сэрцам любіць братоў, гэта абазначае, што сапраўды знае Бога. За тое, калі хтосьці гаворыць, што верыць а не любіць сваіх братоў, не ёсьць чалавекам сапраўднае веры. Не жыве ў ім Бог. Гаворыць аб гэтым выразна Сьвяты Якуб у другім чытаньні нядзельнае Літургіі “Вера, калі не спалучана з учынкамі, ёсьць мёртваю сама ў сабе”. У гэтым кантэксьце,- сказаў далей Пантыфік,- жадаю працытаваць словы Сьвятога Яна Хрызастома, аднаго з вялікіх Айцоў Царквы, якога літургічны каляндар успамінае 13-га верасьня. Камэнтуючы вышэй згадавны фрагмэнт Пасланьня Сьвятога Якуба ён пісаў: “Можна нават сапраўды верыць у Айца, Сына і Духа Сьвятога, але калі вернік не жыве сумленна, такая вера не дапаможа яму збавіцца”. Калі чытаеш такім чынам у Эвангэльлі- сказаў Сьвяцейшы Айцец,- “А гэта ёсьць Жыцьцё Вечнае, каб зналі Цябе, Адзінага сапраўднага Бога”, не думай, што гэтыя словы хопяць да збаўленьня: неабходным ёсьць яшчэ беззаганнае жыцьцё і паводзіны”.
На заканчэньне сваёй прамовы Папа паклікаў вернікаў да насьледаваньня Марыі. “Навучымся ад Яе даваць сьведчаньне нашай веры цераз жыцьцё пакорнага служэньня, гатовыя ў першай асобе заплаціць за зьберажэньне вернасьці Эвангэльля праўды і любові, перакананыя ў тым, што нічога з таго, што робім не загіне”.- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.