2009-09-12 12:38:26

У суботу,12 верасня Папа адцэлебраваў Імшу ў базіліцы святога Пятра, у часе якой высвяціў пяцёх новых біскупаў для сусветнага Касцёлу. "Верны, асцярожны і добры - такім павінен быць служыцель Богавы," - навучаў Свяцейшы Айцец.


Папа горача заклікаў новых высокіх святаслужыцеляў: не шукаць улады і прыстыжу, а поўнасцю займацца справай накіравання Божага народу - да Бога. "Працуйце не для вас саміх, але для людзей, каб накіроўваць іх да Бога, з вераю, асцярожнасцю і дабрачыннасцю", - сказаў Бенедыкт 16 у сваім слове. Біскупскія сакры у суботу атрымалі монсіньёры : Габрыель Кача, апостальскі нунцы ў Лібане; Франко Капола, апостальскі нунцы ў Бурундзі; Пьетро Паолін, апостальскі нунцы ў Венесуэле; м-р Рафаэль Марцінэлі, выбраны біскуп Фраскаці( горада пад Рымам); Джорж Корбеліні, прэзідэнт Дэпартаменту працы Апостальскага Пасаду. У сваім звароце да новых біскупаў Сусветнае Царквы Папа вызначыў і паняцце дабра, прыпомніўшы, што сапраўды добрым ёсць толькі Бог, бо Ён ёсць выключным Дабром - Дабром ў асобе. "...Для стварэння, - працягваў Папа,- быць добрым - значыць абавязкова і глыбока ўнутрана арыентавацца на Стварыцеля. Дабрыня ўзрастае ў спалучэнні з Богам Жывым, мацнее ва ўсё большым уздыманні да задумы Божай". Напрыканцы Папа прыпомніў, што 12 верасня - дзень, прывечаны Імю Марыі, якое ў заходняй інтэрпрэтацыі перакладаецца як "Марская Зорка". "Калі ноч здаецца найцямнейшаю, - сказаў Папа, - мы бачым бліжэй святло, якое зыходзіць ад Марыі ў моманце, калі гаворыць"Я ёсць слугіняю Бога". .. У ейнай дабрыні мы бачым адлюстраванне Божага дабра", - зазначыў Папа і напрыканцы звярнуўся да новых біскупаў эвангельскімі словамі :"Слуга добры і верны, прымі ўдзел у радасці твайго гаспадара!"







All the contents on this site are copyrighted ©.