2009-09-12 10:27:36

Пасланьне да мусульманаў: змаганьне з убоствам адкідае насільле


Папская Рада да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу запрапанавала вызнаўцам ісламу ў сёлетнім пасланьні на іхняе сьвята Ід Аль-Фітр, роздумы над супольнаю хрысьціянам і мусульманам барацьбою з убоствам. Сьвята Ід аль-Фітр прыпадае на 19-20 верасьня, на заканчэньне мусульманаскага месяца посту і малітвы Рамадану. Ватыканская ўстанова зьвяртае ўвагу, што турбота пра ўбогіх незалежна ад рэлігійных розьніц, якія нас дзеляць, стаіць у цэнтры Божых Прыказаньняў. Бог наказвае нам любіць кожнага чалавека.
“Мы усе ведаем, што ўбоства спрычыняе вялікія цярпеньні, гнеў, ізаляцыю, нянавісьць і жаданьне помсты”- чытаем у пасланьні да пасьлядоўнікаў ісламу. “Можа схіляць да варожых дзеяньняў ўсялякімі даступнымі сродкамі, што апраўдываецца нават рэлігійнымі прычынамі, ў імя быццам-бы “боскай справядлівасьці адбіраючы іншым іхняе багацьце разам з мірам ды бясьпекаю”. Менавіта дзеля гэтага, каб адкінуць такія зьявішчы як эктрэмізм і насільле, змаганьне з убоствам трэба весьці ў імя павышэньня цэласнага чалавечага разьвіцьця”- падкрэсьлівае Папская Рада да спраў Міжрэлігійнага Дыялогу. Далей прыводзіць сьцверджаньне Папы Паўла 6-га, што “разьвіцьцё гэта новае імя міру” ды словы Бэнэдыкта 16-га з Энцыклікі “Caritas in veritate” аб патрэбе “новага гуманітарнага сынтэзу”, які бярэ пад увагу цэнтральнае месца чалавека на зямлі і ягонае адкрыцьцё на Бога. Як веруючыя мы павінны ўзьняць роздумы над праблемамі нашых часоў і калі гэта магчыма, супольна іх развязываць”- падкрэсьліваецца ў пасланьні да мусульманаў. Прыпомнена таксама неабходнасьць “глабальнай салідарнасьці”, што выказала б, напрыклад, прыняцьце як прапанаваў Ян Павал ІІ “супольнага этычнага кодэксу”, які быў-бы не толькі канвэнцыяльны ( агульнапрыняты), але прытрымліваўся б прыроднага закону, які ўпісаны Стварыцелем у сумленьне кожнага чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.