Ватыкан: Святы Пасад сёлета зноў прыме ўдзел у Еўрапейскіх Днях культурнай спадчыны.
На нядзелю 27 верасня прыпадае пачатак свята культуры "Еўрапейская спадчына - дзеля
міжнароднага дыялогу". У гэтай ініцыятыве, вылучанай Радай Еўрасаюза, удзельнічае
40 краін. Для таго, каб унесці добры плён, Папская рада па справах культуры і Папская
камісія святой археялёгіі распрацавалі спецыяльную праграму. Так, у першы дзень
акцыі ( прыгадаем, 27, нядзеля) - для шырокай публікі намечаны бясплатныя
ўваходы: у Музеі Ватыкана напрацягу падоўжанага дня і ўва ўсе катакомбы, яктаксама
на Канфярэнцыі, якія будуць праходзіць у некаторых славутых палацах Рыму, што належаць
Святому Пасаду. У наземнай частцы музея-катакомбаў святога Каліста на вуліцы Апья
Анціка адчынецца выстава "Традыцыі і сведчанні, захаваныя пасмяротнымі манументамі
ў познеантычным Рыме: хрысціянскія, юдэйскія і паганскія могілкі. Падабенства і розніцы".
Гэтая параўнальная выстава будзе трываць да канца кастрычніка.