2009-09-11 14:12:30

Нью-Йорк: 50 рэлігійных лідараў і кіраўнікоў гуманітарных арганізацый накіравалі ў ААН заклік аб неабходнасці перамагчы карупцыю, што ахапіла чалавецтва.


Некалькі дзён таму назад такі заклік накіравалі ва ўсе краіны Міжнародная Карітас, а цяпер ён атрымаў падпору і асягнуў ААН. Яе cтaршыня закліканы падвысіць намаганні супраць гэтай хваробы. Спыніць карупцыю, якая паразіла як бeдныя, так і багатыя краіны, - гэта маральны імператыў выжывання. Карупцыя стаецца непераадольным бар'ерам для таго, каб можна было пачаць развіццё адсталых грамадстваў. Карупцыя не дае ствараць вартыя ўмовы падтрымання годнасці асобы для вялікай часткі чалавецтва. "...такая практыка ( хабарніцтва) харчуе несправядлівасць і ёсць пагрозаю для эканамічнага ўзрастання і трывалага рызвіцця. Празрыстасць і ўдзел цывілізаванага грамадства, - чытаем ў закліку, - ёсць фундамантам магчымасці пазітыўнага развіцця, каб дамагчыся верагоднага працэсу перагляду" (існуючых у ААН рэалій). Перамены, убазаваныя на гэтых прынцыпах, будуць знакам, наколькі здольныя адказныя за палітыку пакласці канец карупцыі". Цікава, што сама ААН прыняла ў 2003 годзе Канвенцыю па барацьбе з карупцыяй, дзе прама ўказана, што карупцыя і галеча ўзаемна падхарчощваюцца. "Дык неабходна ўмяшацца, - указваецца ў закліку, каб паменьшыць карупцыю на нацыянальных і міжнародным узроўнях."







All the contents on this site are copyrighted ©.