2009-09-10 12:48:07

З Бабруйску нам паведамілі. Тут прынята рашэнне ўвекавечыць памяць рэпрысіяваных праваслаўных святароў


Мемарыяльная шыльда будзе размешчаная на фасадзе былой растрэльнай турмы НКВД. Член епархіяльнай Камісіі па кананізацыі святых айцец Валянцін Вайтусёнак расказаў журналістам адносна гэтага рашэння Бабруйскай епархіі: " Паводле архіўных дакумантаў, людзей там стрэлілі сотнямі. У асабістых справах многіх святаслужыцеляў нават няма фотаграфіі, бо раніцой чалавека бралі пад арышт, у абед выносілі прыгавор, а ноччу маглі растраляць". Такі вынік даследванняў дакумантаў савецкіх часоў.
На ўстанаўленне памятнага знаку ўжо атрыманае блаславенства япіскапа Серафіма. Наступны этап - ўзгаддненне праекту з уладамі. Будынак, дзе напрацягу савецкіх часоў адбываліся страшэнныя падзеі, пакінены, і ніхто яго не бярэ. Ён знаходзіцца ў аварыйным стане.







All the contents on this site are copyrighted ©.