2009-09-10 12:48:43

Адной з вуліц польскага горада Гдыня нададзена імя Янкі Брыля


Пастановай ад 26 жніўня 2009 года гарадской управы гораду Гдыня адной з вуліцаў нададзена імя беларускага пісьменніка і удзельніка вераснёўскай кампаніі 1939 году ў Польшчы супраць фашысцкіх захопнікаў Янкі Брыля.
Адна з 12-ці вуліц паўсталых у новым раёне горада, самая доўгая, якая займае большую частку гэтага раёну, будзе насіць імя Янкі Брыля. Брыль заслужыў назву з-за абароны гораду, і з-за сваёй літаратурнай дзейнасці. Яго кнігі займаюць пачэснае месца на паліцах гдыньскіх бібліятэкаў.
З ініцыятывай прысваення імя Янкі Брыля адной з вуліцаў ў Гдыні 4 гады таму выступіла культурна-асветніцкае таварыства "Хатка" з Гданска.
Як адзначае супрацоўнік гарадской управы горада Казімеж Івашко, ініцыятыва ўсё ж дачакала рэалізацыі якраз ў 70-ую гадавіну з дня пачатку другой сусветнай вайны і зараз імя Янкі Брыля будзе вядома жыхарам Гдыні не толькі як пісьменніка, але і абаронцы іх горада.








All the contents on this site are copyrighted ©.