2009-09-09 13:54:55

У Ватыкане абвешчаны даты найбліжэйшых бэатыфікацый


Найбліжэйшыя бэатыфікацыйныя Імшы адбудуцца ў пяці розных краінах, у гэтым таксама і ў Ізраілю.
І так у нядзелю 4-га кастрычніка ў катэдры ў Рэгэнсбургу, ў Нямеччыне, стане бласлаўлёным баніфрат, брат Эўстакхіюс Кунлер, які жыў у гадах 1867-1946. У нялёгкіх часах гітлераўскага рэжыму ён разьвіваў законныя бальніцы, шмат разоў быў на допытах у гэстапа, якое ставіла законнікам фальшывыя закіды.
У нядзелю 18-га кастрычніка ў горадзе Толедо, Гішпанія, мае быць бэатыфікаваны кардынал Чырыяко Марыя Санха і Гэрос, які жыў у гадах 1833-1909. Гэты Прымас Гішпаніі быў таксама заснавальнікам Зграмаджаньня Законніц Міласэрнасьці, якое і сёньня мае ягонае імя.
25-га кастрычніка на плошчы перад катэдральным Саборам гораду Мілана, Італія, адбудзецца бэатыфікацыя ксяндза Карлё Гноккі, які жыў у гадах 1902-1956. Гэты сьвятар у часе Другой Сусьветнай Вайны арганізаваў гуманітарную дапамогу ейным ахвярам. З думкаю пра іх заснаваў фонд, які і сёньня апякуецца няпоўнаспраўнымі.
31-га кастрычніка ў катэдры ў Астрыгомю, Венгрыя, будзе паднесены да хвалы алтароў тамашні біскуп Зольтан Лаёс Мешлены, які нарадзіўся ў 1892-м годзе а памёр або ў 1951-м або ў 1953-м годзе. На пачатку 50-х гадоў панёс ён мучаніцкую сьмерць, быў вязьнем венгерскіх камуністаў.
За тое 22-га лістапада ў Базыліцы Дабравешчаньня ў Назарэце адбудзецца бэатыфікацыя палестынскае законніцы Марыі Альфонсіны Даніль Гаттас, якая жыла ў гадах 1843-1927. Была саўзаснавальніцаю мясцовага Зграмаджаньня Законніц Дамініканак Найсьвяцейшага Ружанца. Народжана ў Ерусаліме, памерла 80-т гадоў таму ў непадалёкім горадзе Аін Карэм.








All the contents on this site are copyrighted ©.