2009-09-09 13:58:26

Біскуп Антоні Дзям"янка прымае ўдзел у Міжнароднай навукова-кананічнай канфэрэнцыі ў Чэнстахове


8 верасня 2009 г. у Чэнстахове (Польшча) распачалася Міжнародная навукова-кананічная канферэнцыя. У пасяджэнні прымае ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.
Прырода і прызначэнне культу і святых сакрамэнтаў — асноўная тэматыка канферэнцыі. У ходзе сустрэчы будзе звяртацца ўвага на Божую ласку, якую вернікі атрымліваюць падчас прыняцця святых сакрамэнтаў, на важнасць вызнавання чалавекам сваёй веры. Удзельнікі канферэнцыі закрануць пытанні ўлады Касцёла. Адной з галоўных стане і тэма жыцця, асветленага мараллю Евангелля. Будуць разглядацца таксама праблемы змешаных сужэнстваў паміж асобамі каталіцкага веравызнання і людзьмі неахрышчанымі.
У канферэнцыі ўдзельнічаюць і прадстаўнікі іншых краін, сярод якіх Польшча, Францыя, Чэхія, Славакія.








All the contents on this site are copyrighted ©.