2009-09-09 13:54:39

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 9-га верасьня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га.. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Папа працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
RealAudioMP3
Сьвяты Пятро Дамянін нарадзіўся ў 1007-м годзе ў італьянскім горадзе Равэнна, дзе таксама атрымаў адукацыю і прыняў сьвятарскія сьвядчыны. Пакінуў па сабе багатую літуратурную спадчыну: лісты, тэалагічныя трактаты, казаньні, жыцьцяпісы Сьвятых і паэтычныя творы.
Быў перад усім вядомым аскетам,- сказаў Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе,- вядомым юрыстам, кананістам, знаўцам Бібліі, Айцоў Царквы і лаціны. У 1034-м годзе ўступіў да Закону Айцоў Бэнэдыктынаў-эрэмітаў у Фонтэ Авэляно. Там стварыў новую Эрэміцкую Рэгулу. Паклаў у ёй націск на законную дысцыпліну, зьберажэньне маўчаньня, малітву, пост, паслухмянасьць, братэрскую любоў, на неабходнасьць штодзённага разважаньня над Сьвятым Пісаньнем. Заахвочваў да любові Найсьвятой Тройцы, Крыжа Хрыстовага і Царквы.
Заўважваючы шматлікія недахопы ў дысцыпліне духавенства- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- ў 1057-м годзе Сьвяты Пятро Дамянін пакідае манастыр і прыймае біскупскае назначэньне, каб у супрацоўніцтве з Рымскім Папам ахвяравацца рэформе Касьцёла.
Шмат разоў выконваў ролю высланьніка Папы у важных для Касьцёла місіях- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкті 16- між іншым удзельнічаў у справе разводу Гэнрыка 4-га, асьвяціў адноўленую Базыліку на Мантэ Касына, намагаўся ўвесьці парадак і мір ў сваім родным горадзе Равэнна, які высказаўся супраць Папе. Вяртаючыся з гэтае апошняе місіі няспадзявана памёр у Фаэнцы ў 1072-м годзе. Неўзабаве пасьля сьмерці ягоную памяць акружана пашанаю, якая належыцца Сьвятым.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.