У Балгарыі будзе створаны пэнсіянат для каталіцкіх і праваслаўных сьвятароў сталага
ўзросту
У Балгарыі будзе створаны дом для каталіцкіх і праваслаўных святароў сталага ўзросту.
Адкрыць такую ўстанову было вырашана ў маі на семінары «Масты разумення: Дыялог хрысціянскіх
рэлігій у Балгарыі». Дакумент падпісалі Відзінскі ўладыка Дамецыян і біскуп нямецкага
горада Гільдэсхема доктар Ёзэф Гамайер.
Пансіянат стане першай у шэрагу
сумесных ініцыятыў Праваслаўнай і Каталіцкай Царквы Балгарыі. Ён будзе размешчаны
ў манастыры св. Яна Рыльскага каля горада Чыпроўцы і стане домам для 22 святароў сталага
ўзросту абодвух веравызнанняў. Яны будуць забяспечаны камфортнымі ўмовамі жыцця і
адпачынку, медыцынскай і сацыяльнай дапамогай.
Таварыства «Акно ў Балгарыю»
і фонд імя Конрада Адэнауэра ўжо пачалі падрыхтоўку да рэканструкцыі і рэстаўрацыі
старажытнага кляштара і будаўніцтва інтэрната. На праект будзе накіравана каля 750
тысяч еўра.
Кляштар св. Яна Рыльскага заснаваны ў Х ст. (гэта адзін з трох
самых старажытных кляштараў у краіне). З таго часу ён быў шэсць разоў разбураны і
адбудаваны нанова. Ён з’яўляецца помнікам культуры агульнанацыянальнага значэння.