2009-09-08 11:48:30

Бразылійскія біскупы пачалі свой візыт "Ад Ліміна"


Бразылійская Япіскапская Канфэрэнцыя найбольшая ў сьвеце. Ёсьць падзеленая на 17-ць рэгіёнаў. Кожны рэгіён будзе мець свой ўласны візыт “Ад Ліміна”. Дзеля гэтага Папа Бэнэдыкт 16 на працягу цэлага году будзе прыймаць гэтыя візыты. І так 7-га верасьня, ў нацыянальнае сьвята Бразыліі (ў гадавіну абвешчаньня незалежнасьці, што адбылося ў 1822-м годзе) Сьвяцейшы Айцец прыняў на аўдыенцыі першую групу бразылійскіх біскупаў. У сваёй прамове да іх сказаў, між іншым, што “Бразылія асабліва церпіць на недахоп сьвятароў. Біскупы і сьвятары мусяць пераадольваць вялікія адлегласьці, каб служыць вернікам. Аднак міма існуючых недахопаў вельмі істотнаю зьяўляецца адпаведная сьвятарская фармацыя”.
Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу, што цяперашняе пакаленьне нарадзілася ўжо ў зсэкулярызаваным царкоўным асяроддзі. Замест адкрыцьця і прымірэньня бачыць яно прорву паміж грамадзтвам а навучаньнем Касьцёла, асабліва на ніве этыкі. “На гэтай пустыні без Бога новае пакаленьне адчувае вялікае жаданьне трансцэндэнцыі- заўважыў Папа. Тыя маладыя людзі з гэтага новага пакаленьня прыходзяць да духоўнае сэмінарыі. Яны павінны сустрэць там адукатараў, якія сапраўды ёсьць Божымі людзьмі. Гэта маюць быць сьвятары поўнасьцю адданыя фармацыі, даючы сьведчаньне адданасьці Касьцёлу цераз цэлібат і празрыстае сваё жыцьцё. Такім чынам сэмінарысты стануць ўражлівымі на сустрэчу з Богам, штодзённа будуць ўдзельнічаць ў Эўхарыстыі, любячы малітву. Будуць турбавацца, перад усім, пра Божую хвалу і збаўленьне душаў”- сказаў Сьвяцейшы Айцец сустракаючыся з перашаю групаю бразылійскіх біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.