2009-09-07 14:11:47

У Вільні прайшоў ІV Зьезд беларусаў Балтыйскага рэгіёну


Задачы зьезду былі наступныя: удэталяваць надалейшыя стасункі беларускіх арганізацыяў Эстоніі, Латвіі, Летувы, Польшчы й Калінінградзкае вобласьці з этнічнай Бацькаўшчынай; вызначыць праблемы беларусаў рэгіёну й распачаць супольную працу зь дзяржаўнымі ўстановамі.
Удзельнікі сустрэчы прынялі зварот да ўладаў Беларусі ў сувязі са станам дэмакратыі й свабодай слова на Бацькаўшчыне, а таксама выказалі пункт гледжаньня пра магчымы прыезд Аляксандра Лукашэнкі на Беларускі эканамічны форум, які пройдзе ў Вільні 16-га верасьня.
Як адзначае кіраўнік ТБК Летувы Хведар Нюнька, пад патранажам якога ініцыяваны Зьезд, ТБК, як і раней, будзе прытрымлівацца пазыцыі дэмакратызацыі Беларусі й далучэньня Бацькаўшчыны да эўрапейскіх працэсаў і каштоўнасьцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.