2009-09-07 14:10:56

Папа Бэнэдыкт 16 у нядзелю 6-га верасьня адведаў з душпастырскім візытам два італьянскія гарады: Вітэрбо і Банёрэджо



Візыт Сьвяцейшага Айца ў Вітэрбо пачаўся Сьвятой Імшою, якую адпраўлена блізка тамашняй рэзыдэнцыі Рымскіх Папаў, якая (як прыпомніў Бэнэдыкт 16 у казаньні) была ў ХІІІ стагоддзі аж пяць разоў месцам Канклявэ. Перад Эўхарыстыяю Папа адведаў залу, ў якой выбірана Рымскіх Папаў, у тым, між іншым, Бласлаўлёнага Рыгора Х. Ягоны выбар працягваўся амаль 3 гады, дакладна 33 месяцы, і быў найдаўжэйшым у гісторыі. Каб прысьпяшыць выбар Наступніка Сьвятога Пятра замкнута кардыналаў “cum clave” ( пад ключом) і адтуль прыняўся назоў Канклявэ.
Візыт Папы засяродзіў на сабе вынятковае зацікаўленьне італьянскіх масс-мэдыяў у сувязі напружаньнем, якое ў апошніх днях ўзьнікла паміж Каталіцкім Касьцёлам а ўрадам Бэрлюсконі. Сьвяцейшы Айцец у сваім казаньні сацыяльна-палітычных спраў не абмінуў, але зрабіў гэта без ніякіх намёкаў да цяперашніх напружаньняў, але выходзячы ад Эвангэльля нядзелі.
RealAudioMP3
Дарагі Касьцёле гораду Вітэрбо. Хай Хрыстос, які адчыніў вушы і развязаў язык глуханямому, дае табе заўсёды радасьць слуханьня Ягонага Слова, адвагу абвяшчаць Эвангэльле. Хай дае здольнасьць гаварыць аб Богу і размаўляць з братамі ды адвагу адкрываць аблічча Бога і Ягоную прыгажосьць. Каб гэта змагло стацца- прыпамінае Сьвяты Бонавэнтура з Банёрэджо, куды я адпраўлюся пасьля поўдня ( сказаў Папа), розум мусіць выйсьці ў кантэмпляцыі па-за пачуцьцёвы сьвет і нават па-за самога сябе”.
Далей Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што ў ХІХ стагоддзі Марыё Фані заснаваў у Вітэрбо “Circolo Santa Rosa” ( Круг Сьвятой Ружы). Гэтае таварыства дало пачатак сёньняшняй Каталіцкай Акцыі. Да сактуарыя, дзе знаходзіцца гроб яе Патронкі, Сьвятой Ружы з Вітэрбо, Бэнэдыкт 16 прыбыў пасьля Сьвятой Імшы. Там убачыў “Махіну Сьвятой Ружы”- гіганцкі 30-ці мэтровы сьвечнік з ейнаю фігураю. Прыпомнім толькі, што жыла гэтая францішканская тэрцыярка ў ХІІІ стагодззі.
На заканчэньне Папа паклікаў вернікаў, каб “у Годзе Сьвятароў маліліся яшчэ больш інтэнсіўна за іх, за сэмінарыстаў і ў намеры пакліканьняў”.
Зараз пасьля Сьвятой Імшы Бэнэдыкт 16 адгаварыў Багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Папа прыпомніў між іншым, чаму Вітэрбо называецца горадам Рымскіх Папаў. На працягу другой паловы ХІІІ стагоддзя горад быў іх рэзыдэнцыяю- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Пяцёра з іх у Вітэрбо было выбраных на Пятровую Сталіцу. Шасьцёра было там пахаваных. У ваколіцах гэтага гораду нарадзілася таксама некалькіх будучых Папаў, між іншым, Сьвяты Лявон Вялікі.
Пасьля адгаварэньня малітвы Папа накіраваў спэцыяльнае пасланьне да ўдзельнікаў Міжнароднага Кангрэсу у карысьць Міру “Людзі і Рэлігіі”, які зарганізаваў кардынала Станіслаў Дзівіш і Рымская Супольнасьць Сьвятога Эджыдыя пад лозунгам “Асізі ў Кракаве”. Нагодаю кангрэсу была 70-я гадавіну выбуху Другой Сусьветнай Вайны і 20-ці годдзе ўпадку камунізму.
RealAudioMP3
Мы не можам забыцца аб драматычных здарэньнях, якія далі пачатак аднаму з найстрашнейшых канфлікаў у гісторыі чалавецтва. Ён спрычыніў сьмерць мільёнаў асоб і нанёс так многа цярпеньня польскаму народу. Гэты канфлікт суправаджала трагэдыя Галакаўсту і зьнішчэньня многіх нявінных людзей. Памяць аб гэтых здарэньнях схіляе нас да малітвы за ахвяры і тых, якія надалей носяць у сваім целе і сэрцы раны з гэтага пэрыяду. Хай гэтыя здарэньні будуць таксама напамінам для ўсіх, каб ніколі больш не паўтарыліся такія варварствы ды каб у нашых часах узмацаваць намаганьні ў будаваньні трывалага міру, перадаючы перад усім новым пакаленьням культуру і стыль жыцьця, які пранікнуты любоў”ю, салідарнасьцю і пашанаю адносна другога чалавека. У гэтай пэрспэктыве асабліва важным ёсьць ўклад, які рэлігіі могуць і павінны даць у прабачэньне і прымірэньне, супрацьстаўляючыся насільлю, расізму, таталітарызму і экстрэмізму, якія парушаюць вобраз Стварыцеля ў чалавеку, заціраючы гарызонт Бога і ў выніку вядуць да пагарды адносна самога чалавнка. Хай Госпад нас падтрымлівае ў будаваньні міру, які абапіраўся б на любові і ўзаемнай пашане”- завершыў Папа.
Пасьля абеду каля гадзіны 17-й Бэнэдыкт 16 прыбыў да Санктуарыя Маці Божай на Дубе, дзе сустрэўся з законнікамі з 12-ці навакольных кляўзуровых манастыроў. Разам з манахамі Сьвяцейшы Айцец упроршваў Маці Божую на Дубе апекі над дыяцэзыяю Вітэрбо і ейных жыхароў.
Затым Папа прыбыў у Банёрэджо. Пасьля візыту ў катэдры Сьвятога Мікалая, ў якой знаходзяцца мошчы Сьвятога Бонавэнтуры, сустрэўся з настаяцелямі францішканскіх сем”яў ды з мясцовымі пробашчамі.
Візыт Бэнэдыкта 16 закончыўся сустрэчаю з жыхарамі гораду на Плошчы Сьвятога Аўгустына. Вітаючы Папу біскуп Вітэрбо монс. Кярынэльлі прыпомніў сувязі, якія спалучалі цяперашняга Папу са Сьвятым Бонавэнтураю. Як вядома ў 1957-м годзе ксёндз Язэп Ратцынгэр напісаў габілітацыйную працу аб ягоных тэалагічных думках.
“Сьвяты Бонавэнтура шукаў не толькі Бога, але быў таксама сэрафіцкім песьняром стварэньня- сказаў Бэнэдыкт 16. Ідучы за Сьвятым Францішкам, навучыўся “хваліць Бога ва ўсіх і цераз усе стварэньня”. Бонавэнтура ўказвае пазітыўную здань сьвету як дару любові Бога да людзей. Пазнае ў Ім адбіцьцё найвышэйшага Дабра і Прыгажосьці, аб якім за сьвятымі Аўгустынам і Францішкам сьцвярджае, што ёсьць самым Богам. Усё было нам дадзена Богам. З Яго выплывае тое, што сапраўднае, добрае і прыгожае.
Спасылаючыся да пытаньня бурмістра Банёрэджо, што будзе з яго горадам, які амаль апушчаны і амаль вымерлы, Папа адказаў сьцвярджэньнем, што “праўду сказаўшы мы усе задумваемся над будучыняю нас самых і сьвету, а гэтыя пытаньні маюць многа супольнага з надзеяю, якой прагне сэрца чалавека”.
Пасьля гэтае сустрэчы Папа разьвітаўся з жыхарамі гэтага гораду ды каля гадзіны 19.30 ў нядзелю 6-га верасьня вярнуўся ў сваю летнюю рэзыдэнцыю ў Кастэльгандольфо.








All the contents on this site are copyrighted ©.