Філіпіны рыхтуюцца да V Азіяцкай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца 23–25 лістапада
2009 г. пад дэвізам «Маладыя людзі Азіі, прыйдзіце, дзяліцеся Божым словам і жыццём
у Эўхарыстыі». Арганізатары мяркуюць, што ў сустрэчы прымуць удзел каля 2,5 тысяч
маладых людзей з 22 краінаў кантынента. Упершыню Азіяцкі дзень моладзі адбыўся
ў 1999 г. Арганізатары сёлетняй сустрэчы сцвярджаюць, што праз Божае слова і Эўхарыстыю
яна можа аднавіць у веры і любові моладзь Азіі, каб тая абвяшчала Добрую Навіну ва
ўсіх культурах і супольнасцях, несла ў свет перамены, жывучы Евангеллем у сваім азіяцкім
асяроддзі.
У праграму сустрэчы ўвойдуць пленарныя пасяджэнні на тэму Божага
слова і Эўхарыстыі, разважанні, тэматычныя і малітоўныя сустрэчы.
Пасля дня моладзі з 27 па 30 лістапада гг. адбудзецца сустрэча душпастыраў моладзі
Азіі, у якой прымуць удзел члены камісій па справах моладзі епіскапатаў з усяго кантыненту.